Юрый Меляшкевіч

Кандыдат чыстай вады

Юрый Меляшкевіч

Кандыдат чыстай вады

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1982 у Слаўгарадзе (Магілёўская вобласць) у сям’і настаўнікаў.

У 1993 годзе, у час перасялення пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, сям’я пераехала ў Мінск у мікрараён Малінаўка-4.

Жанаты. Жонка Ганна педагог-псыхолаг. Разам выхоўваюць сына Станіслава і дачку Яніну.

Вучыўся ў СШ №206 у Малінаўцы, пасля ў СШ №113 з хіміка-экалагічным ухілам. 2007 Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на кафедры “Біятэхналогія і біаэкалогія" па спецыяльнасці “Біяэкалогія”. Акрамя беларускай і рускай, размаўляе на англійскай і польскай мовах.

З 2010 менеджэр у будаўнічай кампаніі "БелХэн-І". Зараз працуе дырэктарам у ТАА “Куфэрак падарожжаў”. Займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю з 1999 года. З 2004 Сябра Партыі БНФ, сакратар партыйнай камісіі па пытаннях экалогіі і наступстваў катастрофы на ЧАЭС. З 2005 Старшыня камісіі па пытаннях экалогіі і наступстваў катастрофы на ЧАЭС Партыі БНФ. З 2008 каардынатар Руху "За Свабоду" па Мінску. Эксперт Руха “За Свабоду” па пытаннях энергетычнай бяспекі.

Мае першы дарослы разрад па вольнай барацьбе. Захапляецца гісторыяй і падарожжамі па Беларусі.

Палітычная праграма

Праграма для Малінаўкі.

Вырашэнне праблемы з якасцю пітной вады для жыхароў Малінаўкі.

Пабудова для мікрараёна грамадскага басэйна.

Стварэнне плана рэканструкцыі і развіцця вольных ад забудовы тэрыторый унутры раёна.

Вырашэнне праблем з паркоўкамі ў Малінаўцы.

Народная праграма

Гэта зборнік прапаноў па выпрацоўцы новага, пазітыўнага бачання будучыні Беларусі, распрацаваных вядомымі ў краіне экспертамі. Поўны тэкст дакумэнту вы мойжаце знайсці на сайце www.prahrama.by і мы заклікаем вас далучыцца да супольнай выпрацоўкі сумеснага бачання таго, у якім кірунку трэба развівацца Беларусі.

Мэта нашай праграмы – трансфармацыя Беларусі ў сучасную эфектыўную еўрапейскую дзяржаву, у падмурку якой знаходзяцца каштоўнасці дэмакратыі, вяршэнства права, гарантуюцца правы чалавека і прынцыпы свабоднай канкурэнтнай рынкавай эканомікі.

Прыватная ўласнасць – падмурак усіх эканамічных свабодаў

Беларусі неабходна заканадаўча замацаваная прыватная ўласнасць на зямлю. Мы прапануем: прызнаць роўныя зямельныя правы ўсіх вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, заканадаўча вызначыць асаблівы статус сялян як спецыфічнай катэгорыі грамадзян, звязаных з вытворчасцю і пастаўкамі сельскагаспадарчай прадукцыі, распрацаваць зямельны падатак і ўмовы іпатэкі, стварыць умовы для прыцягнення замежнага капітала, сфармаваць рынак зямлі.

Стварэнне новых працоўных месцаў

Мы бачым 4 крыніцы новых працоўных месцаў. Першая -- Індывідуальныя прадпрымальнікі, мы прапануем знізіць стаўкі адзінага падатку ў тры разы, знізіць стаўкі арэнды ў тры разы, скараціць адміністратыўны і бюракратычны абарот. Гэта дазволіць цягам двух гадоў сварыць дадаткова каля 300 тысяч новых працоўных месцаў. Другая крыніца – малы бізнес, трэцяя – замежныя інвестыцыі, чацвёртая – дзяржаўныя прадпрыемствы, якія пройдуць рэструктурызацыю, мадэрнізацыю, частковую альбо поўную прыватызацыю

Энэргетыка і экалогія

Мы патрабуем спынення будаўніцтва Астарвецкай АЭС. Патрэбная актыўная распрацоўка усіх альтэрнатыўных, экалагічна чыстых крыніц энергіі (сонечная, энергія ветру), што можа забяспечыць краіне 50% ад колькасці спажываемай сёння энергіі і рэзка знізіць залежнасць ад знешніх паставак. Стварэнне больш празрыстага і канкурэнтнага энергетычнага рынка павінна спрыяць зніжэнню кошту энергіі для спажыўцоў. Мы патрабуем забароны выкарыстоўвання ў сельскагаспадарчых мэтах забруджаных чарнобыльскіх тэрыторыяў.

Барацьба з карупцыяй

У выніку кіравання цяперашняй улады ў Беларусі ўтварылася палітычная, эканамічная, прававая сістэма, не здольная функцыянаваць без карупцыйных схем. Па ўзроўню распаўсюджвання карупцыі, Беларусь замае 123-е месца у рэйтынгу Transparency International. Для эфэктыўнай барацьбы з карупцыяй мы прапануем вярнуць грамадзянам Беларусі магчымасць выбараў кіраўнікоў краіны і рэгіёнаў на сумленных і празрыстых выбарах, стварыць мясцовае самакіраванне, даць свабоду прэсе, аднавіць незалежнасць судовай сыстэмы, усталяваць грамадскі катроль за дзейнасцю чыноўнікаў, свабодны доступ грамадства да матэрыялаў праверак, скарачэнне кіроўнага апарату, распрацаваць кодэкс паводзінаў службовых асобаў, заахвочванне непадкупнасці і адказнасці чыноўнікаў.

Сярэдняя і вышэйшая адукацыя

Мы патрабуем ліквідаваць кантрактную сістэму ва ўсёй краіне, у тым ліку і ў школе, зменшыць нагрузку на настаўніка - не больш за пяць урокаў у дзень пры стаўцы ў 18 гадзін. Пераход на 12-гадовую школьную сістэму, развіццё сеткі прыватных школ, якія маюць частковае бюджэтнае фінансаванне, і вядома, падвышэнне заробкаў настаўнікам, давядзення яго да сярэдняга па краіне. У сфэры вышэйшай адукацыі мы прапануем адмяніць абавязковае размеркаванне выпускнікоў, стварыць сыстэму квотаў, вакансій для маладых спецыялістаў.

Пенсійная рэформа

Нядаўна ўлада падвысіла пенсійны ўзрост, у той час як сярэдняя працягласць жыцця беларускіх мужчынаў складае 64 гады. Быў таксама павялічаны мінімальны стаж работы для прызначэння пенсіі з 5 гадоў фактычна да 20 гадоў, са стажу былі выключаныя служба ў войску, дэкрэтны адпачынак, навуэньня ў ВНУ.

Мы прапануем: пэнсійная сістэма павінна прадугледжваць стварэнне дзяржаўнага назапашвальнага страхавога пенсійнага фонду, дапаўненне працоўных пенсій недзяржаўнымі і сацыяльнымі, адмена ўраўнілаўкі, залежнасць памеру пенсіі ад працоўнага ўкладу, індэксацыя пенсій шляхам прымянення індывідуальнага каэфіцыенту заробку пенсіянера, упарадкаванне пенсійных льготаў.

Каб павялічыць памер пенсій, мы прапануем адлічэнне ў пенсійных фонд ня менш 30 працэнтаў ад прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне сілавых структур, бюракратычнага апарату, крэдытаванне пенсійнай рэформцы Сусветным банкам. Дэмакратычнае рэфармаванне пенсійнай сістэмы даволіць дасягнуць стабільнага росту пенсійнага забеспячэння грамадзян, сацыяльна справядлівых суадносін узроўню пенсій, будзе скасаваная 3-4 разовая розніца ў памеры пенсій, якая існуе зараз.

Гендерная роўнасць

У гендернай палітыцы мы прапануем прыняццё закону “Аб роўных магчымасцях мужчын і жанчын” сярод усіх структур выканаўчай і заканадаўчай улады, садзеянне эканамічнай незалежнасці жанчын, гендерная адукацыя для кіраўнікоў арганізацыяў усіх форм занятасці.

Апошнiя навіны

Ці клапоцяцца дэмакратычныя кандыдаты аб экалогіі?

10.09.2016

Чаму ўдзельнікі выбарчай кампаніі-2016 вырашылі ўзяцца за экалагічныя пытанні, як яны бачаць іх вырашэнне і ці ёсць будучыня ў «палітычнай экалогіі» нашай краіны. Напярэдадні выбараў Зялёны партал паразмяўляў з дэмакратычнымі кандыдатамі і палітыкамі.

10 дзён да выбараў / Абʼектыў

02.09.2016

Да выбараў у Палату прадстаўнікоў застаецца дзесяць дзён. Адныя кандыдаты ў дэпутаты агітуюць за сябе, іншыя – ладзяць акцыі салідарнасці з тымі, хто не атрымаў рэгістрацыі ды выбыў з гонкі. З чым яшчэ ідуць да выбарнікаў кандыдаты ў народныя абраннікі?

Дебаты-2016: Толкач - Авхимович, ЛДП - Мелешкевич, БНФ - Тачкин, БПП. Есенинский округ №100

02.09.2016

Эфир от 01.09.2016.

Мерапрыемствы

Выбарчая акруга

Кантактная інфармацыя

Тэл.: +375 (29) 169 48 11

E-mail: meliashkevich@gmail.com

Партнёры